viasna on patreon

Трыпціх: сястрынства. Новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

2023 2023-11-12T20:30:00+0300 2023-11-14T16:36:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka_41.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэты выпуск падкаста — пра трох сёстраў: Паліну, Ульяну і Машу. Маша Каленік — адна з асуджаных па “справе студэнтаў”, якую яшчэ называюць судом над маладосцю.

try-siastry.jpg
Маша Каленік (злева) і яе сёстры: Ульяна (зверху) і Паліна

12 лістапада вядомы як чорны чацвер для студэнцтва. Тады, у 2020 годзе, 12 чалавек затрымалі і асудзілі ад 2 да 2, 5 гадоў калоніі. Усе яны былі прызнаны палітзняволенымі. Маша Каленік вызвалілася 30 лістапада 2022 года. Мы паразмаўлялі з Ульянай і Палінай за тры дні да яе вызвалення:

"Гэты месяц [перад вызваленнем] вельмі хутка праляцеў, таму што палову я праспала, а палову проста  ў справах сябе закапала, каб не адчуваць у поўнай меры", — узгадвае Ульяна.

 А потым мы паразмаўлялі і з самой Машай, калі яна выйшла.

У падкасце мы пачуем, як сёстры чакалі Машу з калоніі.

"Я перад сваім шлюбам так не хвалявалася, як перад вызваленнем", — кажа Паліна.

І як бачыліся з ёй падчас спатканняў у зняволенні:

 "Цяжка было тлумачыць змест смешных відэа і мемаў, — узгадвае Паліна. — Апроч таго, што трэба апісаць сам мем, трэба яшчэ растлумачыць кантэкст. І растлумачыць, чаму гэта смешна" .

 "Так, я памятаю, гэта вельмі смешна, — кажа Маша ўжо пасля вызвалення пра мем пра ваеннага з Херсона і кавун. А яшчэ пра мем "откуда на Беларусь готовилось нападение" —  "Я намагалася візуалізаваць, як на гэта накладваюць розныя трэкі і біты. Калі я выйшла, я потым яго перагледзела".

А яшчэ Маша хацела ў калоніі марцінсы, але не атрымалася. А таксама сказала сваім родным: “Хатнюю ежу я буду есці дома”, таму сваякі на спатканне з ёй везлі сушы, піццу і КFC.

FC ёсць недалёка ад калоніі", — адзначае Паліна.

Але гэты выпуск падкаста — не пра турэмныя будні, а пра сям’ю і сястрынства. А таксама пра жаночасць. Напрыклад, для Машы было важна карыстацца ў калоніі дэкаратыўнай касметыкай:

"У мяне, памятаю, была вельмі яркая памада, — успамінае Маша. —  Зараз я разумею, што адценне мне трошкі не падыходзіць, але [тады] мне падавалася, што яно вельмі пасуе пад колер сукенкі [форма вопраткі ў калоніі — Заўв.]. Мне падабалася спалучаць касметыку, і што я магу выбіраць, як я сёння нафарбуюся".

А калі пахаладала, Маша насіла цёмна-чырвоную памаду. Адценне, як думае Маша, нядрэнна пасавала да сіняга ватніка з жоўтай біркай.

Слухайце падкаст:

"Вясна прыйдзе" · Трыпціх: Сястрынства

А таксама слухайце на іншых зручных вам пляцоўках:

За музыку для падкаста мы ўдзячны Katarzyna Bitowt.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства