viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-11-14T14:49:23+0300 2023-11-21T17:28:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 14 лістапада:

Падзея: Паглядзім, як праходзілі мерапрыемствы па ушанаванню памяці загінулага Рамана Бандарэнкі 12 лістапада ў розных гарадах: У Вільні, Варшаве і Беластоку.

"Забойства Рамана Бандарэнкі было паказальнае тым, што яно адбылося на вачах фактычна ўсяго двару, людзі бачылі гэта са сваіх вокнаў", — кажа адна з удзельніц акцыі.

Праваабарончы слоўнік: 9 лістапада адзначыўся Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму.

Каментар: Беларуская ініцыятыва "Напішы ліст палітвязню" на мінулым тыдні адзначыла 2 гады свайго існавання. Кожную сераду з 18:00 да 20:00 ў Беларускім Моладзевым Хабе (Dożynkowa, 6a)  ўдзельнікі праекту сустракаюцца ў Варшаве, каб падтрымаць лістамы тых, хто за кратамі.

"Больш за 3200 лістоў мы напісалі, і сустрэліся каля ўжо 100 разоў", — распавядае мадэратарка ініцыятывы Алёна.

Viasna96 · 2023-11-14 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства