viasna on patreon

Жыткавічы: за абразу супрацоўнікаў міліцыі асудзілі мясцовага жыхара

2023 2023-12-15T17:45:58+0300 2023-12-15T17:45:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhytkavichy-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Жыткавіцкага раёна 10 лістапада асудзіў мясцовага жыхара, які працаваў у мясцовым леспрамгасе вальшчыкам леса, абвінаваціўшы яго ў абразе прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Андрэй Багданік.

Па матэрыялах абвінавачання, Бажкевіч, “маючы намер на публічную абразу прадстаўнікоў улады – старэйшага ўчастковага інспектара аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі маёра міліцыі М. і міліцыянта-кіроўцы сяржанта міліцыі Ж.… выкарыстоўваючы ў якасці прылады здзяйснення злачынства мабільны тэлефон… наўмысна, з мэтай публічнага прыніжэньня гонару і годнасці асобы, выяўленага ў непрыстойнай форме, шляхам відэаздымкі з уласным гукавым суправаджэннем, якія змяшчаюць негатыўную ацэнку супрацоўнікаў, вырабіў і захаваў у памяці тэлефона відэазапіс з удзелам супрацоўнікаў АУС.”

У судзе ён тлумачыў, што да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі для правядзення разбіральніцтва, нібыта па факце заявы, якая паступіла на ягонае імя. Супрацоўнікаў міліцыі у кватэру ён не пусціў і размаўляў з імі з балкона. Размову ён запісаў і зафіксаваў дзеянні міліцыянтаў, суправаджаючы відэа уласнымі выказваннямі, якія змяшчаюць негатыўную ацэнку гэтых супрацоўнікаў са словамі нецэнзурнай лаянкі.

Праз некалькі дзён яго затрымалі і змясцілі да суда пад варту.

Суд пастанавіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, са штрафам у памеры 50 базавых велічынь, што складае 1 850 рублёў.

Таксама пастаноўлена спагнаць з яго на карысць пацярпелых маральную кампенсацыю ў памеры па 1 000 рублёў кожнаму, а ў даход дзяржавы яшчэ судовыя выдаткі ў памеры 222 рублі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства