Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 2 студзеня:
Праваабарончы слоўнік: Як рэпрэсавалі калядную ялінку? Сімвал галоўнага зімовага свята спрабавалі забараніць за “германскае паходжанне”, пасля змагаліся як з “буржуазным забабонам”, затым акцэнт быў зроблены на рэлігійнасць.
Асоба: Былы палітзняволены Віктар Акцістаў мае асабістыя ўспаміны пра Новыя гады: яго асудзілі на Новы год, а з калоніі ён выйшаў таксама перад гэтым святам. У рубрыцы ён распавядае таксама пра важнасць лістоў і пра статус палітзнняволенага.
Каментар эксперта: Падводзім вынкі 2023 года ў галіне правоў чалавека ў Беларусі разам з прадстаўніцай ПЦ "Вясна" Наталляй Сацункевіч.