viasna on patreon

#FreeViasna: агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны"

2024 2024-03-04T16:06:24+0300 2024-03-04T16:11:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/five_freeviasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сабралі навіны пра вясноўцаў, што знаходзяцца за кратамі.

Споўніўся год, як асудзілі трох праваабаронцаў "Вясны"

Трэцяга сакавіка споўніўся год, як лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч і юрыст "Вясны" Уладзімір Лабковіч па сфабрыкаваных абвінавачваннях былі асуджаныя да дзесяці, дзевяці і сямі гадоў турэмнага зняволення адпаведна.

Суд па
Суд па "справе Вясны", 3 сакавіка 2023 года

36 праваабарончых арганізацый па ўсім свеце запатрабавалі вызвалення палітзняволеных вясноўцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH/OMCT) і падпісаныя арганізацыі патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча і заклікаюць міжнародную супольнасць выкарыстоўваць усе наяўныя ў яго распараджэнні дыпламатычныя, палітычныя і іншыя сродкі, каб заклікаць беларускія ўлады забяспечыць вяршэнства права і вызваліць усіх асобы, асуджаныя па палітычна матываваных абвінавачваннях. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, апублікаванай на сайце FIDH.

36 праваабарончых арганізацый па ўсім свеце запатрабавалі вызвалення палітзняволеных вясноўцаў

Яны рашуча асуджаюць несправядлівы прысуд і адвольнае затрыманне Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча, якое працягваецца, і заклікаюць беларускія ўлады адмяніць іх прысуды і неадкладна і безумоўна вызваліць іх.

Міжнародныя калегі выказаліся пра гадавіну прысуду вясноўцам

"Праз год пасля несправядлівага прысуду і больш за 2,5 гады з моманту адвольнага затрымання Алеся, Валянціна і Уладзіміра я ўстрывожана тым, што нашы калегі ўсё яшчэ застаюцца за кратамі. Мы ўзрушаныя тым, што мы ведаем пра жорсткія ўмовы ў беларускіх турмах і лячэнне палітвязняў у гэтых установах. Падчас іх зняволення мы страцілі грамадскія галасы не толькі нашых мужных, добрых і геніяльных калег, але таксама важныя галасы ў FIDH. Валянцін Стэфановіч — адзін з двух віцэ-прэзідэнтаў FIDH па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Калі яго пераабралі віцэ-прэзідэнтам на нашым стогадовым з’ездзе ў 2022 годзе, фотаздымкі Валянціна, Алеся і Уладзіміра, а таксама Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка паставілі на пустыя крэслы ў першым радзе. Сёння мы яшчэ раз выказваем нашу салідарнасць і падтрымку Алесю, Валянціну і Уладзіміру, а таксама іх сем'ям, сябрам і калегам, якія працягваюць сваю важную працу па дакументаванні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Мы таксама паўтараем наш заклік да беларускіх уладаў: Free Viasna!", — адзначыла Эліс Магвэ, прэзідэнтка FIDH (Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека)

"Free Viasna!" Міжнародныя калегі — пра гадавіну прысуду вясноўцам

"Вясна" сабрала рэакцыі міжнародных калег вясноўцаў на гадавіну іх прысуду.

Калегі і сябры вясноўцаў распавялі пра тое, як не хапае ім зняволеных Алеся, Уладзя і Валянціна, чаму і як выстаяла арганізацыя, дзе яны бяруць сілы для далейшай правабарончай дзейнасці, пра што мараць

Мара і жаданне ў мяне адны — як мага хутчэй перавярнуць сумную старонку беларускага жыцця апошніх гадоў, каб нашы калегі-вясноўцы, як і ўсе палітычныя вязні хутчэй вярнуліся да нас, у свае семьі, дзе іх чакаюць блізкія, бацькі, мужы і жонкі, дзеці, бабулі і дзядулі.

А яшчэ як мага хутчэй вярнуцца ў вольную ад палітычных рэпрэсій Беларусь, дадому, у родную хату! Каб сустрэццца з Алесем і разам вярнуцца да гутарак аб правах чалавека ў нашай роднай краіне! Бо гэтай працы нам праваабаронцам хопіць на доўгія гады!", — распавёў праваабаронца і былы палізняволены Леанід Судаленка.

"Каб вясна прыйшла незваротна": пра гадавіну расправы над калегамі-праваабаронцамі распавядаюць вясноўцы

"Каб вясна прыйшла незваротна": пра гадавіну расправы над калегамі-праваабаронцамі распавядаюць "вясноўцы"

Выйшаў японскі пераклад Нобелеўскай прамовы Алеся Бяляцкага

Яго аўтарка — выкладчыца аднаго з найлепшых прыватных універсітэтаў Японіі Сіёры Кіёсава.

"Выйшаў з друку мой японскі пераклад Нобелеўскай лекцыі Алеся Бяляцкага, якую прачытала ягоная жонка Наталля Пінчук у снежані 2022 года.

Я шчыра ўдзячная Фонду Нобэля за дазвол на публікацыю перакладу лекцыі. Пераклад быў уключаны ў апошні нумар навуковага часопіса "Eurasian Studies".

Я таксама шчыра ўдзячная галоўнаму рэдактару часопіса, які прапанаваў апублікаваць фотаздымак графіці з выявай спадару Бяляцкага ў Вільні на вокладцы часопіса", — напісала яна.

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых вясноўцаў прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў "кантрабандзе" і "фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

У снежні палітзняволеных праваабаронцаў унеслі ў "спіс экстрэмістаў".

Падтрымайце лістамі і паштоўкамі салідарнасці зняволеных вясноўцаў:

ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу

ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

Больш за 3 гады і 5 месяцаў Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

Ад палітвязня Андрэя Чапюка з сярэдзіны снежня да сваякоў не даходзяць лісты

Нагадаем, у верасні 2022 году палітзняволенага валанцёра "Вясны" асудзілі да 6 гадоў калоніі. Андрэя абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе) Крымінальнага кодэкса.

Пазней Вярхоўны Суд скараціў яму тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У мінулым сакавіку Андрэя этапавалі ў івацэвіцкую калонію.

Дасылайце лісты ці паштоўкі салідарнасці Марфе і Андрэю:

ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Марыі Аляксандраўне Рабковай 

ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Андрэю Сяргеевічу Чапюку

Як яшчэ падтрымаць "вясноўцаў"?

1. Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам. Адпраўляць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы:

Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.

2. Не менш значная падтрымка – распаўсюд інфармацыі. Мы заклікаем распавядаць пра “вясноўцаў” і іншых палітзняволеных блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі! Абавязкова выкарыстоўвайце хэштэг #FreeViasna. 

3. Падпішыце петыцыю за вызваленне "вясноўцаў" і ўсіх палітвязняў Беларусі!

4. Падтрымаць "Вясну" на Patreon ці аднаразовым данатам.

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства