viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-03-05T16:37:56+0300 2024-03-06T13:34:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 3 сакавіка:

Падзея: Амаль Год таму, трэцяга сакавіка, асудзілі трох праваабаронцаў "Вясны": Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Ім далі 10, 9 і 7 год зняволення адпаведна.

Па-за межамі: У Маскве на мінулым тыдні асудзілі сустаршыню праваабарончага цэнтру "Мемарыял" Алега Арлова. Яму прызначылі два з паловай гады калоніі за нібы "дыскрэдытацыю" расейскай арміі.

Каментар: Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot. Праваабаронца "Вясны" Дзіяна Пінчук сабрала 30 магшотаў ад былых палітзняволеных і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе. Праект называецца "Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!"

Viasna96 · 2024-03-05 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства