viasna on patreon

"Фіялетавыя слёзы": у Міжнародны дзень правоў жанчын "Вясна" прэзентавала фільм

2024 2024-03-08T11:01:36+0300 2024-05-15T12:28:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/slezy_dasha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" падрыхтаваў да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую чатыры месяцы ўтрымлівалі ў СІЗА-1 у 2022 годзе за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскую "Валадарку".

На прыкладзе асабістай гісторыі студэнткі Дар'і, якой на момант затрымання было 19 гадоў, праваабаронцы паказалі, у якіх умовах утрымліваюцца палітзняволеныя жанчыны ў Беларусі, што яны перажываюць і з якімі пачуццямі пераносяць гэтае цяжкае выпрабаванне.

"Назва фільма — выраз Дашы пра тое, як яна ў СІЗА плакала фіялетавай падводкай, калі чытала лісты з волі. Нам падаецца, гэта вельмі сімвалічны выраз, улічваючы тое, што фіялетавы лічыцца афіцыйным колерам фемінізму і барацьбы жанчын за свае правы. "Фіялетавыя слёзы" — менавіта так можна апісаць сітуацыю з правамі і свабодамі жанчын у Беларусі.

Мы задакументавалі і паказалі гісторыю пераследу Дар'і, але мы таксама хочам гэтым фільмам данесці, што ў падобных умовах, думках і пачуццях у беларускіх месцах няволі ў гэтую хвіліну незаконна ўтрымліваюцца сотні жанчын. Яны сутыкаюцца з падобнымі праблема, а некаторыя — нават з горшымі. І пра гэта трэба крычаць на ўвесь свет усімі магчымымі спосабамі", — кажуць стваральнікі_цы фільму Дзіяна Пінчук, Zm1tser, Дар'я Кароль.

Фільм прысвячаецца палітзняволеным жанчынам Беларусі і ўсім, хто пацярпеў ад рэпрэсій за абарону грамадзянска-палітычных правоў і свабод.

"Фіялетавыя слёзы": у Міжнародны дзень правоў жанчын "Вясна" прэзентавала фільм

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства