Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 12 сакавіка:
Падзея: Святлана Ціханоўская правяла брыфінг, на якім ўзгадала тых палітвязняў, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада. Гэта Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Максім Знак і Ігар Лосік.
"Інкамунікада — гэта спосаб катавання", — адзначыла Святлана Ціханоўская.
Па-за межамі: Што такое вязень сумлення і як напісаць расейскім палітвязням? Размова з актывісткай з Amnesty International Наталляй:
"У Беларусі горш, чым у Расеі".
Крымінальны пераслед: Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка — пра новую крымінальную справу па спецвытворчасці, заведзеную супраць яго:
"Улада спрабуе мяне прымусіць замаўчаць".
Каментар эксперта: Псіхалагіня Вольга Вялічка — пра сваю кнігу "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме".