Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 19 сакавіка:
Крымінальны пераслед: Праваабаронца Ігар Казмерчак — пра сваю завочную спецвытворчасць:
"Завочна могуць нават расстраляць, я таксама супраць не буду".
Каментар эксперта: Затрыманне баранавіцкага праваабаронцы і спецвытворчасць.
Падзея: У Варшаве, Беластоку і Вільні прайшла прэзентацыя кнігі Ганны Комар "Калі я выйду на волю". Кніга дакументальнай прозы апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м.
Асоба: Вольга Скрашчук — былая палітзняволеная. Яна стала заснавальніцу хостэлу, які размяшчаецца ў Варшаве. Вольга распавяла пра свой досвед зняволення і важнасць псіхалагічнай падтрымкі.
Каментар: Як у Варшаве пішуць лісты палітвязням