viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-03-26T12:27:09+0300 2024-03-27T15:57:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 26 сакавіка:

Асоба: Як Дзень волі адзначаўся ў няволі? І што значыць гэтае свята асабіста? Пра гэта распавядае экс-палітзняволеная Алана Гебрэмарыям.

Падзея: Выстава "Кабыляцкая гара. Месца памяці і смутку" адкрылася ў Вільні (Літва) на тэрыторыі мемарыяльнага парка Тускуленай. Выстава прысвечана аднаму з месцаў масавых расстрэлаў у Беларусі ў часы сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне. А стваральнік выставы — нашчадак некалькіх пакаленняў рэпрэсаваных, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Ігар Станкевіч.

Каментар: У Жэневе ў межах 55-й сесіі Савета па правах чалавека адбыўся сайд-івэнт, які быў прысвечаны пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Viasna96 · 2024-03-26_VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства