Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 9 красавіка:
Падзея: Савет ААН па правах чалавека прыняў рэзалюцыю "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі". Што гэта азначае для беларусаў і як прагаласавалі розныя краіны — разбіраемся разам з праваабаронцай "Вясны" Наталляй Сацункевіч.
Крымінальны пераслед: Ужо 1000 дзён у няволі знаходзяцца тры праваабаронцы “Вясны”: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч.
Каментар: Кніга "Мова 404" цяпер дасяжная і ў анлайне. А яе прэзентацыя адбылася ў Вільні. Размаўляем са стваральніцай кнігі Алінай Нагорнай.
Каментар эксперта: "Хрысціянская візія для Беларусі" апублікавала свежы Маніторынг пераследу хрысціян у Беларусі за сакавік 2024 года. Размова з Наталляй Васілевіч.