viasna on patreon

"Абавязаныя" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі — у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе"

2024 2024-04-10T15:13:29+0300 2024-05-14T15:30:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka-47.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы кажам менавіта пра пастку?

У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем гісторыі ўжо былых палітвязняў, хто сустракаў такіх "абавязаных" жанчын у няволі.

"Я памру — а дзяржава на магіле маёй напіша: "Павінна дзяржаве ... памерла і не выплаціла!", — цытуе адну з "абавязаных жанчын" былая палітзняволеная Алена Дзядзюля.

Таксама ў падкасце разбярэмся з тым, якая дыскрымінацыя пераследуе "абавязаных" жанчын:

"Дыскрымінацыя ў самых розных сферах, пачынаючы ад сямейнай, заканчваючы працоўнай, крымінальна-выканаўчай і нават адміністрацыйна-працэсуальнай, — пералічвае юрыст "Вясны" Павел Сапелка. — Напрыклад, "абавязаныя асобы" з'яўляюцца адзінай катэгорыяй людзей у Беларусі, якіх можна асудзіць да адміністрацыйнага арышту без рашэння суда. Гэта значыць не судом. Іх прыгаворвае да адміністрацыйнага арышту міліцыянт.

"Абавязаныя асобы" — гэта адзіная катэгорыя адміністрацыйна арыштаваных, што абавязаныя працаваць падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту. Як правіла, гэта праца на гарадскіх звалках. А працоўны адпачынак "абавязанай" асобы — сем дзён".

Алена Дзядзюля да свайго зняволення працавала прыёмнай маці — і выхоўвала адабраных у такіх "абавязаных" жанчын дзяцей:

"Грамадства ставіцца вельмі дрэнна да такіх жанчын, і я [таксама так ставілася]. І мы іх ненавідзелі, пакуль я не сутыкнулася... Напэўна, так распарадзіўся Бог, што я трапіла туды, каб убачыць іншы бок", — дзеліцца Алена і дадае: "абавязаныя жанчыны" — гэта ўвядзенне чалавека ў рабства.

З такім сцвярджэннем згодная і экс-палітзняволеная Вольга Такарчук:

"Я стараюся нікога не судзіць. Мы не ведаем, чаму яны сталі такімі... Ты не можаш зарабіць — ты выходзіш і на табе велізарныя штрафы па нявыплаце аліментаў, і ты не можаш знайсці сабе працу і не можаш іх пагасіць... І жанчына едзе па другім, трэцім, па пятым крузе. Такіх вельмі шмат... Дзяржаве выгадна саджаць такіх жанчын".

У падкасце пачуем і пра тое, якія гісторыі былі ў жанчын, якія прывялі іх да статусу "абавязаных".

Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:

І падпісвайцеся, каб атрымліваць апавяшчэнні аб новых выпусках.

Таксама мы шукаем герояў для нашага падкаста. Па ўсіх пытаннях пішыце на viasnapryjdzie96@gmail.com або запаўняйце анкету.

Слухайце таксама іншыя выпускі падкаста:

Падкаст пра падкаст. Як стваралася “Вясна прыйдзе”?

Падкаст "Вясна прыйдзе" бярэ адлік ад пачатку 2020 года і мае ўжо 45 выпускаў. Ён запісываўся ў самых розных ўмовах: на судзе, на вуліцы, пад сценамі СІЗА, на акцыях, але ніколі — у студыі. Гэтым падкаст набліжае нас да рэальных умоў, а таксама галасоў беларусаў ды беларусак, якія сутыкнуліся з цяжкім досведам.

Навошта нам гэта трэба? Спецсезон падкаста "Вясна прыйдзе"

Праваабарончы падкаст "Вясна" запускае новы спецыяльны сезон. Цягам дзесяці эпізодаў мы даследуем гісторыю праваабаронцаў і пагаворым пра ўразлівыя групы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства