viasna on patreon

"Целагрэйка — мая коўдра". Падкаст пра бяздомных у Беларусі Аўдыё

2024 2024-04-25T15:55:55+0300 2024-04-25T17:11:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka-48.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы?

У выпуску пачуем праваабаронцу "Вясны" Яны Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі;  актывісткі "Ежы замест бомбаў" Марыны, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі) і такксама галасы саміх бяздомных.

"Сілавікі стыгматызуюць людзей з досведам бяздомнасці, — адзначае Яна Галаган.  —  А ўлады Беларусі імкнуцца бяздомных схаваць, не вырашаючы гэтую праблему… Рэжым Лукашэнкі спачатку набіваў сваю руку на бяздомных — і потым у гэтую варонку трапляюць і палітычныя зняволеныя".

Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:

"Абавязаныя" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі — у новым выпуску падкаста "Вясна"

Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы кажам менавіта пра пастку?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства