viasna on patreon

"Трымаемся праўды, трымаемся разам!": акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі журналістамі адбылася ў Вільні Фота

2024 2024-05-03T11:50:00+0300 2024-05-06T12:57:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smi-aktion-2024-1-kopija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі 3 траўня 2024 года.

Удзельнікі акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі 3 траўня 2024 года.

 У Сусветны дзень свабоды прэсы трэцяга траўня беларускія журналісты разам з калегамі з Літвы правялі ў у Вільні акцыю салідарнасці, каб нагадаць пра зняволеных калег у Беларусі і распавесці аб праблемах журналістаў ва ўсім свеце.

Акцыя “Трымаемся праўды, трымаемся разам!” праходзіць у Літве не першы год, а праблемы са свабодай слова ў Беларусі застаюцца пакуль яшчэ вялікімі. На гэты раз журналісты сабраліся ва ўнутраным двары былой царскай турмы “Лукішкі". 

Беларусь, па-ранейшаму, застаецца самай небяспечнай краінай для журналістаў у Еўропе. Рэжым Лукашэнкі трымае ў турмах 35 прадстаўнікоў медыя. І гэта лічба толькі тых журналістаў, пра якіх сёння вядома публічна.

Нават пасля трох гадоў з моманту гвалтоўнага падаўлення пратэстаў улады Беларусі працягваюць жорстка караць журналістаў і блогераў. Сумарны тэрмін прысудаў, вынесеных беларускім журналістам летась, склаў амаль 100 гадоў пазбаўлення волі. Сёлета ўлады працягнулі затрымліваць і судзіць журналістаў.

У Сусветны дзень свабоды прэсы Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы яшчэ раз заклікалі увесь свет устаць на абарону журналістаў і далучыцца да Марафону салідарнасці з імі.

Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, выступаючы на брыфінгу адзначыў:

smi-aktion-2024-3.jpg
Андрэй Бастунец

– Нягледзячы на тое, што зараз мы не можам дасягнуць нашай галоўнай мэты – вызвалення ўсіх калег, мы можам нагадваць пра Беларусь, пра беларускіх журналістаў за кратамі, пра палітвязняў.

Сёння “Рэпарцёры без межаў” апублікавалі чарговы “Індэкс свабоды СМІ ў свеце”, у якім Беларусь страціла яшчэ дзесяць пазіцый, хаця і так знаходзілася на вельмі нізкім месцы. Зараз мы на 167 месцы з 180 краін, якія трапілі ў Індэкс. Горш за нас на постсавецкай прасторытолькі Туркменістан, а нашымі суседзямі ў рэйтынгу з’яўляюцца Сірыя і Эрытрэя. Гэта красамоўна сведчыць пра тую сітуацыю, у якой знаходзяцца беларускія медыя сёння. Але я веру, што гэтая сітуацыя зменіцца і дзякуючы, у тым ліку, салідарнасці ўсіх нас і нашых калег – журналістаў Літвы.

Старшыня Літоўскага саюза журналістаў Дайнюс Радзявічус падзякаваў усіх прысутных прадстаўнікоў медыя:

smi-aktion-2024-6.png
Дайнюс Радзявічус і Барыс Гарэцкі

 – Дзякуй усім нераўнадушным калегам! Я хачу каб сёння мы гаварылі не пра лічбы – колькі журналістаў за кратамі ў Беларусі, а каб мы паказвалі імёны і твары гэтых людзей, распавядалі пра іх лёс. 

smi-aktion-2024-8.jpg
Леанід Судаленка

Дайнюс Радзявічус прапанаваў усім разам, з партрэтамі зняволеных калег, выйсці за вароты лукішскай турмы, і такім чынам, сімвалічна вызваліць іх з-за кратаў.

smi-aktion-2024-7.png
На пярэднім плане Алена Маслюкова

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства