viasna on patreon

У Варшаве з нагоды Дня палітвязняў адбудзецца адкрыты паказ фільма "Фіялетавыя слёзы"

2024 2024-05-15T12:37:20+0300 2024-05-17T14:14:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/slezy_dasha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 20 траўня праваабаронцы "Вясны" зладзяць адкрыты паказ фільма "Фіялетавыя слёзы" пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую чатыры месяцы ўтрымлівалі ў СІЗА-1 у 2022 годзе за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскую "Валадарку", праз камеры якой з 2020-га года прайшлі сотні затрыманых па палітычных крымінальных артыкулах.

Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне фільма з яго стваральнікамі і стваральніцамі. З праваабаронцамі і былымі палітзняволенымі мы таксама паразмаўляем пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, а таксама праблемы са здароўем, з якімі яны сёння сутыкаюцца, і магчымыя спосабы дапамогі ім.

Імпрэза адбудзецца ў Варшаве ў "Прасторы" (Hoża 41, дамафон 2) 20-га траўня (панядзелак) у 19:00. Уваход вольны!

Як далучыцца да Дня палітвязняў — чытайце тут:

"Галоўнае, захаваць здароўе". 21 траўня — Дзень палітвязняў

"Вясна" заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства