Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 28 траўня:
Каментар: На праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову завялі спецыяльную вытворчасць. Пра гэта яна даведалася, калі была на кангрэсе палітзняволеных Беларусі ў Празе.
Каментар эксперта: Human Rights Watch, Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека і праект "Права на абарону" прэзентавалі ў Вільні даклад, які называецца "Клянуся шчыра і добрасумленна выконваць абавязкі адваката" і дакументуе сістэматычныя рэпрэсіі супраць адвакатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы кліентаў у палітычна матываваных справах і праліваюць святло на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
Падзея: Беларускай службе "Радыё Свабода" споўнілася 70 гадоў
Па-за межамі: У Вільні прайшла Жывая бібліятэка, якая разбурае стэрэатыпы. А ў Варшаве — вечар памяці Вітольда Ашурка.