viasna on patreon

У Брэсце па пратэсных артыкулах асудзілі журналістку

2024 2024-06-10T16:48:22+0300 2024-06-10T17:16:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cimashchuk-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Цімашчук.

Алена Цімашчук.

Брэсцкі абласны суд трэцяга чэрвеня вынес прысуд журналістцы Алене Цімашчук, абвінаваціўшы яе ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК), уваходжанні ў склад “экстрэмісцкага фармавання” (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карасінскі.

Алена Цімашчук працавала пазаштатнай журналісткай на “Зялёным партале” і ў “Брэсцкай газеце”, а таксама карэспандэнткай у “Брэсцкім весніку”.

Як адзначаюць мясцовыя журналісты, Алена Цімашчук падчас супрацы з незалежнымі выданнямі не рыхтавала публікацый на палітычныя тэмы. Часам яна рабіла рэкламныя артыкулы і пісала на тэмы псіхалогіі, бо мае вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці, піша БАЖ.

Суд прызнаў яе вінаватай па ўсіх трох артыкулах і прызначыў агулам пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў, а таксама штрафу ў памеры 46 000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства