viasna on patreon

Пяты год Беларусь займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў для постсавецкіх краін

2024 2024-06-27T17:19:55+0300 2024-06-27T17:21:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_90_mityng.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рабочая група па барацьбе з катаваннямі Платформы "Грамадзянская салідарнасць", у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з сямі краін рэгіёну АБСЕ (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія і Украіна), прадставіла штогадовыя вынікі вымярэння Індэкса забароны катаванняў у гэтых краінах. У спісе Беларусь знаходзіцца на апошнім месцы ўжо пяты год. 

zatrymanne_90_mityng.png
Ілюстрацыйнае фота з затрымання на акцыі пратэсту ў 2020 годзе

Што такое Індэкс забароны катаванняў?

Індэкс забароны катаванняў — гэта ўнікальны інструмент ацэнкі паўнаты рэалізацыі забароны катаванняў, распрацаваны Рабочай групай у 2020 годзе. Пілотны замер прайшоў у васьмі краінах рэгіёну АБСЕ, грунтуючыся на даныя 2019 года. Індэкс лічыўся па кожнай краіне і ўтрымліваў ацэнкі дзяржаўнага механізму рэагавання на катаванні, судовага кантролю, наяўнасці нормаў у нацыянальным заканадаўстве, якія забараняюць катаванні, узроўню забеспячэння працэсуальных гарантый, якія працуюць на прэвенцыю катаванняў, якія працуюць у краіне механізмаў і сродкаў прэвенцыі катаванняў, ступені прыняцця дзяржавай міжнародных абавязацельстваў у галіне забароны катаванняў.

Па выніках пілотнага вымярэння Рабочая група правяла серыю абмеркаванняў з мэтай удакладнення параметраў індэкса і забеспячэння больш комплекснага падыходу ў ацэнцы сітуацыі ў краіне. У выніку, у метадалогію Індэкса былі ўнесены шэраг змяненняў — удакладнены і дададзеныя паказчыкі, збалансаваны крытэрыі, якія адлюстроўваюць як нарматыўнае рэгуляванне, так і правапрымяняльную практыку. Акрамя таго, дададзены новы раздзел з ацэнкамі эфектыўнасці расследавання праз апытанні экспертаў у гэтай сферы (адвакатаў, пракурораў, суддзяў, следчых, праваабаронцаў).

Якая сітуацыя ў Беларусі?

Беларусь у Індэксе традыцыйна заняла апошняе месца, набраўшы ў 2023 годзе -93,83 бала. За 2023 год лідарам у выкананні забароны катаванняў стала Арменія, набраўшы 131,53 бала. Адмоўнымі лідарамі працягваюць заставацца Беларусь і Расія.

"На дынаміку Індэкса забароны катаванняў у Беларусі асноўны ўплыў аказала ўдакладненне параметраў Індэкса пасля пілотнага вымярэння ў 2019 годзе, а далей пагаршэнне ў 2021 годзе паказчыкаў, якія ацэньваюць узровень крыміналізацыі катаванняў у заканадаўстве Беларусі і ступень уплыву на прэвенцыю катаванняў відэаназірання ў месцах прымусовага ўтрымання. Апошнія два гады Індэкс Беларусі практычна нязменна нізкі", — адзначаюць эксперты.

Члены рабочай групы з наступных краін і арганізацыі ўнеслі свой уклад у падрыхтоўку індэкса:

  • Асацыяцыя прома-ЛЕКС, Малдова
  • Голас свабоды, Кыргызстан
  • Абарона правоў без межаў, Арменія
  • Каманда супраць катаванняў, Расія
  • Міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванню законнасці, Казахстан
  • Грамадскае Аб'яднанне "Бір Дуйно Кыргызстан", Кыргызстан
  • Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларусь
  • Га" Кадзір-касіет", Казахстан
  • FREE RIGHTS, Украіна
  • Фонд "Грамадскі вердыкт", Расія

Падрабязныя даныя па Беларусі

Пяты год Беларусь займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў для постсавецкіх краін

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства