Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 18 ліпеня:
Праваабарончы слоўнік: Што такое правы чалавека і як іх абараняць? Даведнік ад Савета Еўропы.
Каментар эксперта: Сузаснавальнік арганізацыі “Прававая ініцыятыва” Сяргей Усцінаў — пра катаванні ў беларускіх месцах зняволення, і аб тым, чаму пенітэцыярная сістэма ў Беларусі усё больш нагадвае гулагаўскую.
Асоба: Былая палітзняволеная Дар’я Кароль — пра свой досвед.