Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 16 ліпеня:
Падзея: Мінулы тры гады, як кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі і яго калегі Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч былі брутальна затрыманыя ўладамі Беларусі і кінутыя за краты.
Каментар: Ці ёсць адказ на пытанне, як вызваліць палітвязняў? Пра гэта паразважаў праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка.
Асоба: Эпатажны, крэатыўны, таленавіты. Так апісвалі мастака-палітвязня Алеся Пушкіна прысутныя падчас вечарына ў яго памяць.