viasna on patreon

Ці могуць адбіраць пашпарт у амбасадах Беларусі, калі на чалавека заведзеная крымінальная справа?

2024 2024-08-02T12:14:09+0300 2024-08-05T16:45:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/01_pasport_grazhdanstvo_08292023.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У беларускіх эмігрантаў часта ўзнікае пытанне, ці бяспечна звяртацца ў амбасады, калі ў краіне распачатая крымінальная справа? Ці могуць у такім выпадку забраць пашпарт?

Юрыдычная служба "Вясны" пацвярджае: калі ў Беларусі заведзеная крымінальная справа, пашпарт у амбасадах Беларусі ў іншых краінах могуць часова забраць. Паводле заканадаўства, такое права ёсць у супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў ды консульскіх устаноў. Аднак, каб гэта права ажыццявіць, падставы мусяць быць прапісаны ў нарматыўна-прававым акце.

"Звернемся да Палажэння аб дакументах, якія засведчваюць асобу, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 294 ад 03.08.2008 г. (далей па тэксце — Палажэнне). Там прапісана, хто ўпаўнаважаны адбіраць дакумент, які засведчвае асобу, і ў якіх выпадках.

Так, службовая асоба дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы мае права забраць пашпарт у выпадку:

  • яго несапраўднасці (гл. п. 8 Палажэння), напрыклад, скончыўся тэрмін дзеяння;
  • страты ўладальнікам дакумента права на яго выкарыстанне (гл. п. 9 Палажэння), напрыклад, у выпадку спынення грамадзянства;
  • неправамоцнага знаходжання гэтага дакумента ў асобы, што не з'яўляецца яго ўладальнікам.

Паводле іншых падставаў, не прадугледжаных Палажэннем, забаронена адбіраць пашпарт службовымі асобамі дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы".

У Палажэнні таксама прапісана, калі пашпарт падлягае часовай канфіскацыі (гл. п. 14 Палажэння). Напрыклад, уладальнік асуджаны да пакарання ў выглядзе арышту, абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, пазбаўлення волі. Аднак, службовыя асобы амбасады і консульства не надзеленыя паўнамоцтвамі адбіраць пасведчанні асобы з гэтых падставаў.


Вядомая гісторыя, калі беларускай журналістцы Ірыне Макавецкай не аддавалі новы пашпарт пасля замены — гэта здарылася яшчэ да абмежаванняў у заканадаўстве, пасля якіх беларусам нельга мяняць пашпарт у замежжы. Тады журналістка распавядала:

— Я двойчы ім безвынікова пісала з просьбай прызначыць новую дату. Пасля гэтага датэлефанавалася ў амбасаду, хоць гэта было і няпроста, і спытала, калі можна прыехаць па пашпарт. Але мне адказалі, што пашпарт можна атрымаць толькі ў Рэспубліцы Беларусь. Нагоду яны не тлумачылі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства