viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-08-13T14:47:16+0300 2024-08-14T08:26:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Падзея: 9 жніўня па розных гарадах розных краін прайшлі Маршы годнасці. Тым часам праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч узгадвае падзеі чатырохгадовай даўніны:

"Весь 2020-ты ў маім жыцці цягнецца дагэтуль. Таму што як праваабаронца я працягваю працаваць з наступствамі таго, што адбылося".

Асоба: 9 жніўня таксама Дзень народзінаў паэткі і актыўнай ўдзельніцы нацыянальнага руху Ларысы Геніюш (яна нарадзілася ў 1910 годзе). Гэта ўзгадалі у Вільні ў творчай прасторы Kropka.

Каментар эксперта: 12 жніўня адзнааецца Міжнародны дзень моладзі. Чаму беларуская моладзь — гэта уразлівая група, і як працуе беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА? Распавядае Кацярына Буніна. Бонус: як прайшоў RADA Market у Вільні?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства