"Хатнім хімікам" масава замяняюць абмежаванне волі на калонію: тлумачым за што і каму Дапоўнена
За апошнія месяцы ў Беларусі асуджаным да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ пачалі актыўна ўзмацняць пакаранне і пераводзіць з "хатняй хіміі" ў калонію. Па інфармацыі "Вясны", пачынаючы з чэрвеня ў судах ужо разглядзелі ці разгледзяць у бліжэйшы час мінімум 15 справаў "аб замене абмежавання волі" асуджаным раней па палітычных матывах. Суды адбываюцца нават над тымі, хто з'ехаў з Беларусі пасля прысуду. Паводле заканадаўства, для замены пакарання на больш жорсткае дастаткова трох спагнанняў. Пры гэтым на "хатніх хімікаў" увесь час аказваецца ціск: да іх ноччу прыязджаюць з праверкамі, абмяжоўваюцць у вольным часе і адпраўляюць на "суткі" за "парушэнне рэжыму адбыцця пакарання". "Вясна" разам з юрысткай Вікай Рудзянковай тлумачаць, за што чалавеку могуць замяніць пакаранне, за якія парушэнні асуджаным выпісваюць спагнанні і што лічыцца злосным ухіленнем ад адбыцця пакарання.
"Правы людзей у такім становішчы пастаянна парушаюцца"
Практыка замены "хатняй хіміі" на пазбаўленне волі — не новая. Але за апошні год, паводле "Вясны", такіх выпадкаў значна паболела. Толькі за апошнія тры месяцы па ўсёй Беларусі адбыліся ці яшчэ адбудуцца не менш за 15 судоў "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Абсалютную большасць справаў разглядаюць у судах Мінска. Пры гэтым вядома, што суды адбываюцца нават над тымі, хто з'ехаў з Беларусі пасля прысуду. Так, напрыклад, 21 жніўня ў судзе Мінскага раёна адбудуцца суды па замене "хатняй хіміі" Віталю і Лізавеце Прынеслікам, якіх у траўні 2023 года асудзілі да двух гадоў абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэста ў 2020 годзе. Вядома, што сям'я пакінула Беларусь.
Праваабаронцы рэгулярна атрымліваюць інфармацыю пра ціск на "хітніх хімікаў".
"Пры парушэнні парадку і ўмоў адбывання пакарання ў адносінах да асуджанага могуць быць ужытыя меры пакарання, якія значна пагаршаюць яго становішча. Гэтыя меры вар'іруюцца ад вымовы да змяшчэння ў дысцыплінарную ізаляцыю і ў выніку нават замены абмежавання свабоды на пазбаўленне волі.
Логіка рэпрэсій, накіраваных на асуджаных да хатняй хіміі, мае аднолькавы характар з рэпрэсіямі супраць іншых палітвязняў. Правы людзей у такім становішчы пастаянна парушаюцца, а абараніць іх на ўзроўні дзяржавы немагчыма. Пры наяўнасці адпаведнай волі, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі могуць значна пагоршыць стан чалавека, які знаходзіцца пад пастаянным кантролем і воля якога значна абмежавана як фармальна прысудам, так і непасрэдна кантролем супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Парадак накладання мер спагнання, як і заахвочвання, рэгулюецца артыкуламі 54-56 Крымінальна-выканаўчага кодэкса", — кажа юрыстка "Вясны".
Што можа быць парушэннем парадку і ўмоў адбывання пакарання?
|
Якія могуць быць меры пакарання?
У выпадку прызнання супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай інспекцыі асуджанага злосным парушальнікам, пакаранне ў судовым парадку можа быць замененая на больш цяжкае – пазбаўленне волі ў калоніі. |
Калі асуджаны лічыцца злосным парушальнікам?Па аналогіі з артыкулам 411 КК, калі ў асуджанага ёсць не менш за тры спагнанні, ён можа быць прызнаны злосным парушальнікам. У такім выпадку асуджанаму выносіцца афіцыйнае папярэджанне аб замене абмежавання свабоды на больш строгую меру пакарання, уключаючы пазбаўленне волі. Да моманту ўступлення ў законную сілу судовага рашэння аб замене пакарання, асуджаны можа быць затрыманы і змешчаны ў месцы ўтрымання пад вартай на тэрмін да 30 сутак з санкцыі пракурора. У тым выпадку, калі супрацоўніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі ацанілі дзеянні асуджанага як злоснае ухіленне ад адбывання пакарання, тады яны могуць вынесці яму афіцыйнае папярэджанне аб замене пакарання на больш жорсткае. Калі пасля гэтага папярэджання будзе заўважана яшчэ нейкае парушэнне, тады справа на разгляд можа быць перададзеная ў суд для замены пакарання на больш цяжкае. |
Што лічыцца злосным ухіленнем ад адбыцця пакарання?
|
Хто і як вырашае прымяняць меры пакарання і заахвочвання?Начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі і намеснік начальніка органа ўнутраных спраў (РУУС/РАУС) упаўнаважаны даваць вымову і пазбаўляць права пакідаць жыллё ў выходныя і святочныя дні, а начальнік тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў, а ў яго адсутнасць — яго намеснік, можа таксама прымаць рашэнне аб дысцыплінарнай ізаляцыі тэрмінам да 15 сутак. Згодна з ч. 4 арт. 56 КВК пры прыняцці рашэнне аб прымяненні меры спагнання мусяць улічвацца абставіны здзяйснення парушэння, асоба і папярэднія паводзіны асуджанага, а таксама цяжкасць парушэння мусіць адпавядаць меры спагнання. Спагнанне мусіць быць накладзена не пазней за 30 сутак з моманту здзяйснення парушэння. Меры пакарання павінны быць ужытыя не пазней за 30 сутак. Асуджаны лічыцца падвергнутым спагнанню з моманту вынясення пастановы аб яго накладванні. Калі асуджаны не азнаёмлены з пастановай у вызначаны тэрмін, ён лічыцца не падвергнутым спагнанню. У выпадку адмовы азнаёміцца з пастановай складаецца адпаведны акт. |
Як прымаецца рашэнне аб замене абмежавання волі на пазбаўленнеКалі асуджаны да абмежавання волі прызнаны “злосным парушальнікам” ці прызнана, што ён “злосна ўхіляецца ад адбыцця пакарання”, папраўчая інспекцыя накіроўвае ў суд дакументы аб замене пакарання больш строгім. Судовае паседжанне павінна праводзіца з удзелам асуджанага і яго адваката, акрамя выпадкаў, калі асуджаны ў вышуку (ч. 5-1 арт. 402-1 КПК). |
Як лічыцца тэрмін пазбаўлення волі, які засталося адбыцьНа пазбаўленне волі замяняецца неадбытая частка пакарання з разліку: два дні абмежавання волі роўныя аднаму дню пазбаўлення волі (ч. 8 арт. 55 КК). |
"Замацаваная ў заканадаўстве і распаўсюджаная практыка замены пакарання на больш цяжкае парушае прынцып non bis in idem, які значыць, што ніхто не можа быць пакараны двойчы за адно дзеянне. Прынцып замацаваны ў крымінальным кодэксе, а таксама ў артыкуле 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які з’яўляецца абавязковым для выканання Рэспублікай Беларусь", — робіць высновы юрыстка "Вясны".
Гісторыі былых палітвязняў пра ўмовы на "хатняй хіміі":
"Засуньце свае правы сабе ў дупу", — былы палітвязень пра ціск на "хатняй хіміі"
"Яшчэ ні адзін "хатні хімік" спакойна не дасядзеў свой тэрмін". Чаму "хатняя хімія" – не квіток на волю?
"Твой муж выйшаў — значыць ты будзеш сядзець". Былая палітзняволеная — пра жорсткія ўмовы на "хатняй хіміі"
"Яны прыходзілі практычна кожную ноч": палітвязень — пра "хатнюю хімію" ў Беларусі