50-гадовага жыхара Віцебска асудзілі на 2 гады калоніі
https://spring96.org./be/news/116065
2024
2024-08-21T11:18:26+0300
2024-08-21T11:18:26+0300
2024-11-04T12:04:59+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sud-kastrycznickaha-raiona-vicebska.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска восьмага жніўня асудзілі Ерванда Марцірасяна паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Кузмічонак.
Як паведаміла "Віцебская вясна", Ерванду прызначылі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у стане алкагольнага ап’янення, знаходзіўся ў службовым аўтамабілі і ў прысутнасці супрацоўнікаў Дэпартамента аховы "неаднаразова прамовіў выразы абразлівага характару" у бок Лукашэнкі. Як паведаміла Віцебская пракуратура, Ерванд цалкам прызнаў віну.