viasna on patreon

У Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў у няволі знаходзяцца 34 прадстаўнікі беларускіх СМІ

2024 2024-09-08T09:32:22+0300 2024-09-08T09:40:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/29253_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Гэтая дата была заснаваная ў 1958 годзе Міжнароднай арганізацыяй журналістаў. Менавіта ў гэты дзень, 8 верасня 1943 года, у фашысцкай Германіі быў пакараны смерцю чэшскі журналіст Юліюс Фучык, які ў няволі стварыў вядомую кнігу "Рэпартаж з пятлёю на шыі".

Гэты дзень сёння надзвычай актуальны для Беларусі, дзе ў няволі па звестках Беларускай асацыяцыі журналістаў цяпер знаходзяцца 34 прадстаўнікі СМІ – журналісты, рэпарцёры, блогеры. За гэты час на волю, цалкам адбыўшы пакаранне за сваю прафесійную дзейнасць, вышлі вядомыя сёння многім журналісты Ягор Марціновіч  Андрэй Скурко, Алег Груздзіловіч, Аляксандр Івулін, Генадзь Мажэйка і многія іншыя.

У Беларусі, пачынаючы з 2020 года, большасць недзяржаўных СМІ пазбавілі рэгістрацый, журналістаў увесь час затрымліваюць і асуджаюць на вялікія тэрміны за сваю працу. Незалежныя медыя ўнутры Беларусі практычна спынілі сваё існаванне, а рэдакцыі цяпер працуюць з-за мяжы. Большасць сайтаў і старонак у сацыяльных сетках прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі. Гэтак жа рэжым распраўляецца і журналістамі: усе зняволеныя прадстаўнікі СМІ ўнесены ў спіс “Асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, а шасцёра з іх прызнаныя КДБ “тэрарыстамі”.

 

Рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў незалежных СМІ не застаюцца па заўвагай міжнародных арганізацый і калег з іншых краін. Так Саюз журналістаў Літвы штогод прысуджае літоўскую прэмію “Надзея Свабоды” бедарускім журналістам. У 2020 годзе ёй былі ўзнагароджаныя  Кацярына Барысевіч, Алена Талкачова, Таццяна Каравенкава, Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова, у 2021 годзе – Андрэй Аляксандраў, у 2022 – Алег Груздзіловіч, а ў 2023 падчас Форуму свабоднай журналістыкі ў Сейме Літвы яе атрымаў Ягор Марціновіч.

Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова, якая цяпер за кратамі ў Беларусі, сярод лаўрэатаў ўзнагароды Free Media Awards за 2024 год за сваю “доблесную і незалежную дзейнасць у Беларусі”. Цырымонія ўручэння прэмій пройдзе 17 верасня 2024 году ў Нарвежскім Нобелеўскім інстытуце.

Удзельнікі акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі 3 траўня 2024 года.
Удзльнікі акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі 3 траўня 2024 года.

Удзельнікі Кангрэсу Еўрапейскай федэрацыі журналістаў, лідары і прадстаўнікі журналісцкіх саюзаў і асацыяцый рэгіёну бралі нядаўна ўдзел у акцыі салідарнасці з прадстаўнікамі медыя ў беларускіх турмах і ўкраінскімі журналістамі ў расейскім палоне. Акцыя была прапанаваная Беларускай асацыяцыяй журналістаў і падтрыманая ўдзельнікамі з'езду. Дзясяткі лідараў і прадстаўнікоў СМІ з розных краін стаялі з партрэтамі сваіх беларускіх і ўкраінскіх калег у знак салідарнасці з імі.

marafon-smi-2.png
Марафон салідарнасці з журналістамі, якія знаходзяцца за кратамі, падтрымалі ўдзельнікі кангрэса EFJ у Прышціне. Косава, 24 мая 2024 г. фота: БАЖ

У сваім выступе на 33-м Эканамічным форуме 3 верасня старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец падкрэсліў, што ў Беларусі сітуацыя з свабодай слова выглядае значна горш, паколькі ўлада не мяняецца ўжо 30 гадоў. Ён распавёў прысутным пра агульны стан беларускай незалежнай журналістыкі, а таксама казаў пра ўплыў сусветнага крызісу з правамі чалавека, якія ўсё часцей прыносяцца ў ахвяру інтарэсам нацыянальнай бяспекі, на медыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства