Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Падзея: Цэнтр Права і Дэмакратыі (JusticeHub) запрашае на міжнародную канферэнцыю па пытаннях адказнасці за злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Яна адбудзецца ў Вільні 13 верасня
Асоба: Віктар Панцялееў — былы палітзняволены. Ён адбыў цалкам сваё пакаранне ў чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у паслявыбарчай акцыіі пратэсту ў Брэсце 9 жніўня 2020 года. А затрымалі Віктара 18 жніўня 2020 года. У рубрыцы ён распавядзе, як адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 15.
Каментар: Адвакаты, што з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі былі пазбаўлены ліцэнзій, а таксама праваабаронцы, стварылі для беларусаў анлайн-адваката.