viasna on patreon

У верасні за салідарнасць з палітвязнямі судзяць мінімум 16 жанчын

2024 2024-09-11T16:19:27+0300 2024-09-11T16:44:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudy_091.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі ўжо чатыры месяцы праходзяць суды над жанчынамі, якіх затрымалі падчас студзеньскага рэйду КДБ за салідарнасць з палітвязнямі. Толькі ў верасні, паводле "Вясны", запланаваны мінімум 16 судоў над палітзняволенымі, яшчэ чатырох жанчын будуць судзіць у кастрычніку. Большасць з тых, хто патрапіў у студзені пад пераслед — жанчыны і сваякі палітвязняў. Частку з іх асудзілі паводле адміністрацыйных справаў за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 24.15 КаАП) і прызначылі вялікія штрафы і з кампенсацыяй дапамогі, а супраць некалькі дзясяткаў чалавек узбудзілі крымінальныя справы за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"

Паводле інфармацыі "Вясны", каля 30 чалавек цяпер утрымліваюцца пад вартай у СІЗА. Амаль усе — жанчыны, большасць з якіх ва ўзросце больш за 50 гадоў. Супраць затрыманых узбуджаныя крымінальныя справы за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Па гэтым артыкуле затрыманым пагражае да сямі гадоў калоніі.

Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць з палітвязнямі: больш за 20 чалавек пад вартай

"Вясна" распавядае пра вынікі студзеньскага рэйду праз сем месяцаў і пераслед за салідарнасць з палітвязнямі.

Нягледзячы на тое, што яны рабілі гэта па ўласным жаданні і з уласных грашовых сродак, іх абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Сутнасць абвінавачвання ў тым, што яны нібыта бралі інфармацыю аб палітвязнях на рэсурсах, прызнаных у Беларусі "экстрэмісцкімі фармаваннямі". Гаворка ідзе пра інтэрнэт-рэсурсы праваабарончых арганізацый і ініцыятываў, якія публікавалі заклікі да падтрымкі палітвязняў.

Так, за студзеньскі рэйд ужо асудзілі Ірыну ТакарчукАлесю СяргеенкуАлену ДземянчукНадзею Лескавец, Юлію Краўцову, Наталлю Харытонаву-Крыжэвіч. Жанчынам прызначаюць да трох гадоў калоніі.

У верасні за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" судзяць, у тым ліку былую супрацоўніцу Нацыянальнай бібліятэкі Ксенію Сушу, гомельскую актывістку Алену Тоцкую, маці былога палітвязня Дзяніса Давыдуліна — Наталлю, салігарчанку Ірыну Клезовіч, Таццяну Сцепу, Кацярыну Мендрык, Марыну Гацуру, Інну Плахатнюк і медсястру Алену Бобр.

Акрамя гэтага, у кастрычніку таксама будуць судзіць лекарку-дэрматалагіню Алесю Дзернакоўскую, псіхалагіню Наталлю Варабей, Марыну Алісеенку і Алену Ляснеўскую.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства