viasna on patreon

Заява аб прызнанні чатырох чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-10-17T17:30:19+0300 2024-11-12T16:50:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_14_viasna21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

17 кастрычніка 2024 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў:

  1. Юрый Бандарэнка асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы да аднаго году і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі; 
  2. Вячаслаў Мурноў асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі;
  3. Андрэй Рабякоў асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі;
  4. Кірыл Вевель змешчаны пад варту па абвінавачванні ў закліках да санкцый.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняў Юрыя Бандарэнку, Вячаслава Мурнова, Андрэя Рабякова, Кірыла Вевеля і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
  • Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства