viasna on patreon

У Беларусі — Дзень бацькі: пяць гісторый пра шматдзетных бацькоў-палітвязняў

2024 2024-10-21T12:41:58+0300 2024-10-22T11:18:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stefanovich_piket_9.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі. У гэты час у зняволенні па ўсёй краіне ўтрымліваецца амаль 30 палітвязняў-шматдзетных татаў. Пакуль яны чакаюць следства і адбываюць тэрміны паводле палітычных матываў, іх дзеці растуць без бацькоў: часта маці вымушаныя эміграваць з імі, каб унікнуць палітычнага пераследу. Сёння мы распавядаем некалькі гісторый такіх сямей.


Уладзь Лабковіч, праваабаронца, бацька траіх дзетак

labkovich_siamia.png
Уладзь з жонкай Нінай і дачкой

Уладзімір Лабковіч — юрыст "Вясны", каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Далучыўся да працы праваабарончага цэнтра ў 1998 годзе як валанцёр, пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2001-м стаў паўнавартасным сябрам "Вясны". За час зняволення ва Уладзя значна пагоршылася здароўе. Ён скардзіцца на частыя галаўныя болі і на бяссонне.

"Ты пойдзеш у бой — а я плуг пакірую"

Сямейныя гісторыі "вясноўцаў", якіх затрымалі год таму.

Ва Уладзя і ягонай жонкі Ніны трое дзяцей: старэйшая дзяўчынка Адэля, а таксама два хлопчыкі-блізнюкі — Адам і Ян. Уладзь пісаў дзецям казку ў якасці падарунка на Дзень народзінаў. Ніна Лабковіч распавядала, якія кранальныя лісты Уладзь піша дачцы — «ягонай прынцэсе». 


Андрэй Любецкі, лекар, бацька чатырох дзяцей 

Андрэй Любецкі. Фота:

Андрэй Любецкі — лекар, 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні №4 у Мінску сківічным хірургам. Быў валанцёрам каля ізалятара на Акрэсціна. Мае чатырох дзяцей. Усе займаюцца таэквандо.

Жонка Андрэя Наталля Любецкая была вымушаная разам з дзецьмі з'ехаць з краіны. Яна фігуравала ў "расследаванні" беларускага дзяржканала: жанчыну абвінавацілі ў перадачы падстаўных "сакрэтных дакументаў" экс-алмазаўцу Ігару Макару. Мужчыну асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі.


Зміцер Дашкевіч, актывіст, вернік, бацька чацвярых дзетак 

Зміцер Дашкевіч — актывіст, былы старшыня "Маладога фронту". Удзельнічае ў грамадска-палітычным жыцці з 2001 года, у апошнія гады шмат часу прысвячаў абароне Курапатаў. СуддзяТаццяна Пірожнікава прызнала палітвязня і ягоную жонку, якая нядаўна нарадзіла чацвёртае дзіця, вінаватымі і прызначыла Змітру паўтара года калоніі, а Насце — тры гады "хатняй хіміі"У сям'і Дашкевічаў нарадзілася дзіцё, калі Зміцер ужо тры месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА.

"Сёння ў 6.50 раніцы ў нас нарадзіўся сын. Поўнае імя яго будзе — Данііл. Як хацеў тата. А скарочанае — Ніл. Як хацела мама. Малыш крыху паспяшаўся з’явіцца на свет і зараз ім нейкі час будуць апекавацца дактары. А я прыходжу ў сябе пасля аперацыі. Але ўсе жывы і здаровы, то слава Богу!" — напісала Наста.

Зміцер Дашкевіч з сям'ёй. Дадзенае фота апублікавалі сілавікі пасля затрымання актывіста
Зміцер Дашкевіч з сям'ёй. Дадзенае фота апублікавалі сілавікі пасля затрымання актывіста

Гэта чацвёртае дзіцё ў сям'і: у Дашкевічаў яшчэ дзве дачкі Мара і Магдалена, і сын Давід. Пасля Змітра судзілі яшчэ некалькі разоў, у выніку яго тэрмін склаў тры гады дзевяць месяцаў калоніі. 


Мікалай Рой — інжынер, бацька чатырох дзетак

Мікалай Рой скончыў БДУІР, інжынер-сістэматэхнік. Доўгі час працаваў у РУП "Белтэлекам" па спецыяльнасці. Мае чатырох дзяцей. Апошнім часам пражываў у Брэсце. Яго асудзілі паводле "справы Гайдукевіча" да 12 гадоў калоніі. 

"Захоп дзяржаўнай улады павінен быў адбыцца на фоне дэстабілізацыі грамадскага парадку"

Суд па справе аб тэрарызме, па якой праходзіць 18 чалавек.


Сяргей Волкаў — актор, бацька траіх дзетак

Сяргей Волкаў — актор Палесскага драмтэатру, валанцёр. Яго ведаюць у Пінску як арганізатара культурніцкіх мерапрыемстваў і валанцёра гарадской бальніцы; ён выхоўвае дзіця з інваліднасцю (ДЦП) — сына Віктара. Агулам у яго трое дзетак. Сяргею прад'явілі абвінавачванне па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня і асудзілі да чатырох гадоў зняволення. Пакуль бацька быў яшчэ ў СІЗА, сыну патрабавалася лячэнне (рэабілітацыя, санаторыі, якая падтрымлівае тэрапія), яны сплочвалі крэдыт. Малодшы Міраслаў вучыцца ў школе. Тата быў ідэйным натхняльнікам для сыноў, не кажучы аб тым, што вельмі дапамагаў Віктару перасоўвацца, купацца і гэтак далей. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства