Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар эксперта: Які агульны цяперашні стан з рэпрсіямі ў Беларусі? Чаму небяспечна вяртацца ў Беларусь? Пра гэта распавяла праваабаронца ПЦ "Вясна" Яна Галаган.
Асоба: Актывістка "Еўрапейскай Беларусі" і рэдактарка тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь", былая палітзняволеная Ірына Шчасная адбыла ў зняволенні 3 гады і 7 месяцаў. Пра перажытое ў турме, жыццё ў Польшчы і тугу па Беларусі Ірына Шчасная распавядае ў рубрыцы.
Каментар: Беларуская ініцыятыва ў Варшаве "Напішы ліст палітвязням" адзначыла 3 гады свайго існавання. Што зроблена за гэты час? Ці атрымлівае акцыя падтрымку? Як прайшлі яе чарговыя Народзіны? Пра гэта і не толькі распавядае мадэратарка ініцыятывы Алёна Панамарова.