"Стануць сябрамі камісій, назіральнікамі". Ветэранаў МУС задзейнічаюць у выбарах
https://spring96.org./be/news/116656
2024
2024-11-07T22:43:24+0300
2024-11-07T22:43:24+0300
2024-11-07T22:43:50+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/vybary_babruisk.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ветэранаў МУС Беларусі задзейнічаюць у выбарчай кампаніі па розных напрамках. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Паводле яго, у ведамстве налічваецца 27 тысяч вэтэранаў. Яго словы прыводзіць прэс-служба Міністэрства.
"Нягледзячы на тое, што выйшлі на заслужаны адпачынак, многія працягваюць працоўную дзейнасць, узначальваюць прадпрыемствы, арганізацыі, мясцовыя органы ўлады. Не застануцца ў баку і ад электаральнай кампаніі, дзе будуць задзейнічаны па розных напрамках. Найперш, у ахове грамадскага парадку на выбарчых участках. Аксакалы таксама стануць сябрамі камісій, назіральнікамі".
"І, калі трэба, устануць у баявыя парадкі і павядуць за сабой моладзь", — дадаў ён.