viasna on patreon

12 праваабарончых арганізацый заклікалі дзяржавы падтрымаць зварот у Гаагу аб просьбе расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

2024 2024-11-06T16:43:00+0300 2024-11-06T17:10:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ustin_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дванаццаць найбуйнейшых праваабарончых арганізацый выступілі з адкрытым лістом аб падтрымцы перадачы Літвой у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда сітуацыі, звязанай са злачынствамі супраць чалавечнасці, здзейсненымі вышэйшым кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі, піша Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT). Яны заклікаюць дзяржавы-удзельніцы МКС далучыцца да звароту Літвы з просьбай аб расследаванні такіх злачынстваў.

Задержание Владислава Устина. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйнае фота


Праваабаронцы адзначаюць, што ў адпаведнасці з мандатамі пададуць доказы ды інфармацыю, сабраную ў падтрымку папярэдняга расследавання, у Офіс Пракурора МКС і дзяржавам-удзельніцам МКС, а таксама пацвярджаюць сваю гатоўнасць аказваць падтрымку ў дачыненні да падобных расследаванняў.

Праваабаронцы заклікаюць дзяржавы-ўдзельніцы МКС разгледзець усе даступныя захады для прыцягнення да адказнасці за злачынствы, учыненыя Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі, сярод якіх адвольныя затрыманні, палітычна матываваныя пераследы, несправядлівыя судовыя працэсы, незаконныя забойствы, сексуалізаваны гвалт, катаванні, прымусовая праца і гвалтоўныя знікненні.

У Міжнародны суд у Гаазе перададзеныя матэрыялы па злачынствах рэжыму Лукашэнкі

Праваабарончы цэнтр "Вясна" дапамагаў са зборам доказаў злачынстваў, учыненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі.

Яны заклікаюць дзяржавы праводзіць нацыянальныя расследаванні і пераследы згодна з прынцыпамі ўніверсальнай юрысдыкцыі, каб прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у злачынствах, учыненых Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі.

Адкрыты ліст да дзяржаў-удзельніц МКС аб падтрымцы звароту Літвы падпісалі арганізацыі:

  • DIGNITY – Дацкі інстытут супраць катаванняў,
  • Праваабарончы цэнтр "Вясна",
  • Еўрапейскі цэнтр па канстытуцыйных і правах чалавека (ECCHR),
  • Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH),
  • Human Constanta,
  • Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці па Беларусі (IAPB),
  • Інстытут правоў чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (IBAHRI),
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі,
  • Міжнароднае партнёрства за правы чалавека (IPHR),
  • Міжнародная рада па рэабілітацыі ахвяр катаванняў (IRCT),
  • Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт,
  • Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMCT),
  • REDRESS.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства