Міністар адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў падпісаў загад аб скасаваньні ліцэнзіі на права адукацыйнай дзейнасьці Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
https://spring96.org./be/news/1457
2004
2004-07-28T10:00:00+0300
2004-07-28T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Адначасна з працэсам ліквідацыі ВНУ мусіць тэрмінова пакінуць арандаванае памяшканьне, як таго патрабуе Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта. Далейшы лёс выкладчыкаў і студэнтаў унівэрсытэту пакуль невядомы.
Паводле загаду, ліцэнзійнае пасьведчаньне ЭГУ анулявана з прычыны адсутнасьці памяшканьня. Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта патрабуе высяленьня ўнівэрсытэту, скасаваўшы дамову арэнды.