«Amnesty International» супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі
https://spring96.org./be/news/1465
2004
2004-07-30T10:00:00+0300
2004-07-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты нямецкіх аддзяленьняўміжнароднай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International» і Асацыяцыі свабодных студэнтаў правялі акцыю супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. У амбасады Беларусі ў Бонне і Бярліне былі накіраваныя сотні факсаў з вырадэньнем пратэсту супраць рэпрэсіяў у адносінах да актывістаў руху “Зубр”, закрыцьця няўрадавых арганізацыяў. Прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацыяў патрабуюць таксама вызваленьня былога рэктара Гомельскага медінстытуту, прафесара Юрыя Бандажэўскага. Таксама ў факсах утрымліваецца заклік да беларускіх уладаў правесьці незалежнае расьсьледваньне зьнікненьняў палітычных апанентаў рэжыму і адмяніць сьмяротнае пакараньне. (Хартыя-97)