Вадзіму Саранчукову вынесена папярэджанне
Выбарчая акруговая камісія Гродзенскай – Занёманскай акругі №49 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты парламента, кіраўніку гарадской суполкі партыі Беларускі народны фронт Вадзіму Саранчукову.
Падставай для вынясення папярэджання паслужылі агітацыйныя плякаты, якія з’явіліся ў грамадскіх месцах горада.
Вадзім Саранчукоў меў на мэце данесьці да жыхароў Гродна пазыцыю партыі Беларускі народны фронт адносна сацыяльна-эканамічных і палітычных з’яваў, якія адбываюцца ў краіне. Прадстаўнікі акруговай камісіі палічылі, што плякаты з’яўляюцца агітацыйнымі матэрыяламі, вырабленымі за не прадугледжаныя заканадаўствам сродкі.
На Гродзенскай –Занёманскай выбарчай акрузе 4 чалавекі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты: 2 прэтэндэнты на дэпутацкі мандат ужо маюць афіцыйныя папярэджанні акруговай камісіі: гэта Вадзім Саранчукоў і Сяргей Кузьмянок, якога папярэдзілі за тое, што ў свой час у горадзе з’явіліся аб’явы, у якіх жыхары інфармаваліся аб тым, на якім тэлеканале і ў які час можна пагядзець тэлевізыйны выступ кандыдата ў дэпутаты.