viasna on patreon

Гародня. Кандыдат не можа сустрэцца з выбаршчыкамі

2008 2008-09-17T10:15:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Кандыдат у дэпутаты па Гарадзенскай сельскай акрузе №52 Віктар Падчыненкаў не можа сустрэцца з скідзельскімі выбаршчыкамі. Па раскладзе яго сустрэча павінна была адбыцца ў Скідзельскім ліцэі ў мінулую пятніцу. Але намесніца дырэктара па ідэалагічнай рабоце, спаслаўшыся на нейкія нязручнасці, прапанавала яму перанесці сустрэчу на сераду. А ў аўторак заявіла, што дырэктар ліцэя Сяргей Клімовіч не можа на тое пайсці, спаслаўшыся на працоўны час. Таму пакой для сустрэчаў адміністрацыя можа выдзеліць, але такая сустрэча пройдзе без выбаршчыкаў.

 

Таксама з акруговай камісіі Віктару Падчыненкаву паведамілі, што сустрэчы могуць адбывацца ў Гародні толькі у СШ № 35 і № 5. Але пасля падачы заявак на сустрэчы яму з той жа камісіі паведамілі, што сустрэчы ў СШ № 5 немажлівая. Пасля таго як кандыдат патлумачыў, што складзе скаргу ў ЦВК, яму паабяцалі перагледзець сваё рашэнне.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства