У Берасьці затрымалі распаўсюднікаў газэты
Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Берасьця затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Юрыя Бакура і праваабаронцу Рамана Кісьляка.
Юры і Раман распаўсюджвалі газэту, прысьвечаную праблемам сям’і Абрамавых, якую паводле судовага рашэньня пазбавілі жытла.
Юры Бакур і Раман Кісьляк былі каля гарвыканкаму, калі туды прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Прадстаўнікі дэмакратычнага руху падалі чыноўнікам скаргу, патрабуючы адмяніць рашэньне, згодна зь якім вулічныя акцыі дазволена праводзіць толькі ў адным месцы — на стадыёне “Лякаматыў”.
Юры Бакур і Раман Кісьляк пасьпелі раздаць чыноўнікам, якія працуюць у выканкаме, каля сотні газэт. Праз паўгадзіны зьявіліся выкліканыя супрацоўнікамі гарвыканкаму міліцыянты, якія й затрымалі актывістаў.
Юры Бакур і Раман Кісьляк знаходзяцца ў дзяжурнай частцы міліцыі Ленінскага РУУС.