viasna on patreon

Перад акцыяй салідарнасьці адбыліся затрыманьні

2009 2009-05-05T08:17:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/78afd6f1-ce2c-467d-a172-5d0228e432ab_w397_s.jpg
Акцыя 4 ліпеня. Фота \"Радыё Свабода\".

Акцыя 4 ліпеня. Фота \"Радыё Свабода\".

На Кастрычніцкай плошчы Менску 4 траўня адбылася акцыя салідранасьці зь Мікалаем Аўтуховічам.  Перад яе пачаткам супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну затрымалі лідэра руху Маладая Беларусь Артура Фінькевіча. Яго спынілі за 10 хвілін да акцыі й паведамілі, што даставяць у пастарунак для праверкі пашпартных зьвестак.

Таксама з той самай фармулёўкай былі затрыманыя Антон Койпіш, Мікола Дземідзенка й яшчэ пяць актывістаў.

Прыкладна тры дзясяткі ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці, трымаючы партрэты Мікалая Аўтуховіча, падышлі пад урадавую трыбуну на Кастрычніцкай плошчы. Калі да іх падышлі байцы спэцназу, яны селі на асфальт. Яны скандавалі: "Свабоду палітвязьням!"

 

А палове на сёмую акцыя скончылася. Выступіў Яўген Афнагель і сказаў, што актывісты будуць зьбірацца на Кастрычніцкай плошчы штодня, пакуль галадае Мікалай Аўтуховіч. Пасьля гэтага ўдзельнікі акцыі разышліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства