viasna on patreon

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі

2009 2009-05-05T17:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/skola_koler_na_bielym.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абвяшчаецца конкурс

на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2009 год.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Месца правядзення: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.

 

Тэрміны правядзення летніх Школ па правах чалавека

Школа 1

3 11 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўключна)

Школа 2

12 – 20 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня ўключна)

Школа 3

24 ліпеня – 1 жніўня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна)

Школа 4

2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 27 чэрвеня ўключна)

Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў). Кожная група будзе сфармавана з 18-22 удзельнікаў.

Падача заявак на ўдзел

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму moladz і даслаць не пазней за вызначаны тэрмін (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com. Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадзкай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.

УВАГА: не будуць разглядацца заяўкі прэтэндэнтаў, тэрмін дзеяння пашпартоў якіх заканчваецца за ТРЫ МЕСЯЦЫ да даты правядзення адпаведнай Школы.

Удзельнікі будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў у выніку конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу трох дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты.

Ад удзельнікаў патрабуецца прысутнасць на ўсіх занятках. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення Школы і назад), пражывання і харчавання ўдзельнікаў.

Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць.

 

У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com

Кантактная асоба: Таццяна Рэвяка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства