Арышты на Кубе і акцыя “Вясны”
Кубінская паліцыя арыштавала дзесяткі жонак і маці палітычных дысідэнтаў, якія выйшлі на дэманстрацыю ў Гаване. Як паведамляе канал BBC, каля 30 удзельніц арганізацыі пад назвай Las Damas de Blanca ("Жанчыны ў белым") былі затрыманыя, калі яны ішлі маршам разам з маці зняволенага, які загінуў у мінулым месяцы пад час галадоўкі.
Жанчыны патрабавалі вызвалення каля 50 крытыкаў кубінскага ўрада, якія па-ранейшаму знаходзяцца пад вартай пасля масавых арыштаў у 2003 годзе.
Арланда Запата Тамайо стаў першым за чатыры дзесяцігоддзі дысідэнтам, які сканаў у турме ў выніку галадоўкі пратэсту.
"Міжнародная амністыя" прызнала Тамайо вязнем сумлення, а яго гібель выклікала хвалю міжнароднага асуджэння і заклікі да неадкладнага вызваленьня ўсіх якія знаходзяцца ў зняволенні кубінскіх дысідэнтаў. Акцыя "Жанчын ў белым" стала ўжо трэцяй за гэты тыдзень. Такім чынам сваячкі палітвязняў адзначаюць сёмую гадавіну рэпрэсіяў з боку камуністычных уладаў Кубы.
Калі жанчыны адмовіліся спыніць марш, агенты спецслужбаў сілай заштурхалі іх у аўтобусы. З пункту гледжання кубінскага ўрада дысыдэнты з'яўляюцца звычайнымі злачынцамі, якім ЗША плацяць за тое, каб яны стваралі хвалявання на Востраве Свабоды.
ПЦ “Вясна” запрашае усіх, хто неабыякавы да лёсаў кубінскіх патрыётаў, якія ў самых бесчалавечых умовах спрабуюць адстойваць правы іншых людзей, падтрымаць акцыю салідарнасьці.
Дасылайце лісты і паштоўкі ў падтрымку кубінскіх палітвязняў ў Амбасаду Рэспублікі Куба на адрас: 220030, г Менск, вул, Чырвоназорная, 13.