Барыс Пятровіч прэзентуе “Плошчу”
https://spring96.org./be/news/32367
2010
2010-03-18T13:30:00+0200
2010-03-18T13:30:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/ploshcha1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
“Плошча”… Такую недвухсэнсоўную назву вядомы беларускі празаік Барыс Пятровіч даў сваёй новай кнізе. Для сучасніка-беларуса слова “плошча” стала сінонімам пэўнай жыццёвай пазіцыі, стойкасьці, непрыняцьця фальшы і няпраўды. І хаця падзеям вясны 2006 года, на фоне якіх і разгортваецца гісторыя аднаго каханьня, споўнілася чатыры гады, актуальнасьць кнігі толькі абвастраецца.
Аўтар запрашае на шчырую размову аматараў літаратуры, а таксама тых, хто цікавіцца падзеямі, якія паволі становяцца набыткам гісторыі.
Прэзентацыя новай аповесці Барыса Пятровіча “Плошча” адбудзецца ў пятніцу, 19 сакавіка ў 17 гадзін. Месца правядзеньня: Управа БНФ (вул. Варвашэні, 8)
Уваход вольны.