viasna on patreon

На 3 952 дэпутатскія месцы ў Гомельскай вобласці прэтэндуюць 4 196 чалавек

2010 2010-03-18T15:09:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты ў выбаркамы Гомельскай вобласці паступіла 4 196 заяў — гэта на 3 952 дэпутатскія месцы розных узроўняў. Большасць пададзеных на рэгістрацыю заяў — ад ініцыятыўных групаў (61%). Палітычныя партыі вылучылі ў кандыдаты 148 чалавек, г.зн, 3,5%. На 60 месцаў у абласным савеце прэтэндуюць 126 чалавек, на 40 месцаў у гарадскі Савет пададзена 101 заява на кандыдатства.

Па афіцыйных дадзеных, 107 жадаючых балатавацца ў дэпутаты нідзе не працуюць, сярод тых, хто падаў заявы на рэгістрацыю кандыдатам, 31,5% працуюць у сацыяльнай сферы.

Ад кааліцыі АДС прэтэндуць на дэпутатства 112 чалавек. Ад ствараемай партыі «БХД» шляхам збору подпісаў у вобласці падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі 17 чалавек, 9 з якіх — у Гомелі, 4 — у Светлагорску, 3 — у Рэчыцы і адзін -у Калінкавічах.

Прадстаўнікі кааліцыі АДС плануюць прыняць рашэнне аб далейшым удзеле ў выбарах пасля 25 сакавіка. Разам з тым прадстаўнікі Руху «За свабоду», якія падавалі дакументы на кандыдатсва шляхам збору подпісаў, маю пазіцыю ісці да канца. Такой жа пазіцыі прытрымліваецца патэнцыйны кандыдат у дэпутаты, сябра Беларускай партыі зяленых Юрый Глушакоў. Ен здаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога савета па Авіяцыйнай акрузе. Магчымы кандыдат сабраў неабходную колькасць подпісаў. Ен заўважыў, што на дадзеным этапе кампаніі пакуль не было ніякіх перашкодаў. Глушакоў ужо быў дэпутатам гарадскога савета 24 склікання па гэтай жа выбарчай акрузе. Ен адзначыў, што пры зборы подпісаў людзі вельмі ахвотна падпісваліся і ставіліся прыязна да магчымага кандыдата. Большасць жыхароў акругі пазнавалі свайго былога дэпутата.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства