viasna on patreon

Акцябрскі: Гендырэктар “Гомельхлебпраму” супраць кандыдата са “Справядлівага свету”

2010 2010-03-24T11:32:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kankurenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 сакавіка ў г. п. Акцябскі адбылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Гомельскага аблсавета. Кандыдатамі зарэгістраваны генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Гомельхлебпром” Н. Верамеева і прадстаўнік партыі “Справядлівы свет” С. Міхальчанка.

Акцябрская выбарчая акруга № 47 ахоплівае Акцябрскі раён. На паседжанні акруговай выбарчай камісіі прысутнічалі Святлана Міхальчанка і Валерый Рыбчанка са Жлобіна, які мае намер быць даверанай асобай Міхальчанкі.

– На паседжанні нас распытвалі, хто мы, чаму я вырашыла вылучацца па Акцябрскім раёне. Мы адказалі, што прадстаўляем апазіцыйную партыю, коратка патлумачылі нашу пазіцыю. Напрыканцы паседжання адбылося ўручэнне пасведчання аб рэгістрацыі, – распавяла С. Міхальчанка.

Яна жыве ў суседнім Светлагорскім раёне і ўзначальвае мясцовую арганізацыю “Справядлівага свету”. Да пенсіі працавала дырэктарам школы. Кандыдатам у дэпутаты была вылучана ад Гомельскай абласной арганізацыі сваёй партыі. Святлана Міхальчанка мае ва ўласнасці асабістую кватэру і прыбытак за прайшоўшы год каля 5 млн. руб.

Іншы кандыдат, які быў вылучаны па Акцябрскай акрузе і якога зарэгістравалі – Верамеева Наталля Віктараўна з Гомеля, кіраўнік рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельхлебпром”. Наталля Верамеева таксама была запрошана на паседжанне, але не прыбыла. Яна мае ва ўласнасці кватэры ў Гомелі, Магілёве і Жлобіне, а таксама дачу з зямельным участкам у г. п. Стрэшын Жлобінскага раёну. Асабісты прыбытак Н. Верамеевай за прайшоўшы год склад болей 47 млн. руб.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства