Салігорск: 38 з 40 акругаў -- безальтэрнатыўныя
У Салігорску скончылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Агулам заяўкі былі пададзеныя ад 47 асобаў. Чатыром было адмоўлена з прычыны парушэння парадку збору подпісаў, трое з іх -- незалежныя вылучэнцы. Абкарджваць рашэнне камісіі яны не збіраюцца, хоць і лічаць яго палітычна матываваным.
Тым не менш, два незалежныя кандыдаты былі паспяхова зарэгістраваны. Аляксей Валабуеў і Віктар Яўмененка сваім удзелам фактычна стварылі канкурэнцыю на гэтых выбарах. Менавіта іх дзьве акругі з’яўляюцца альтэрнатыўнымі. На астатніх акругах вылучаецца па аднаму прэтэндэнту.
90 працэнтаў будучых пераможцаў – начальнікі ці намесьнікі начальнікаў дзяржаўных прапрыемстваў. Прыкладна палова кандыдатаў вылучаліся зборам подпісаў, астатнія былі падтрыманыя працоўнымі калектывамі. Ад палітычных партый толькі адзін кандыдат. Ён прадстаўляе праўладную “Партыю працы і справядлівасці”.
Варта адзначыць, што склад Савета дэпутатаў адновіцца на 80%. Толькі пяць сённяшніх дэпутатаў вылучаюць свае кандыдатуры паўторна. Іх акругі безальтэрнатыўныя.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”