viasna on patreon

Магілёў: Члены камісіі прасілі жыхароў адклікаць свае подпісы

2010 2010-03-25T11:01:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paulouski1-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэтэндэнт у кандыдаты на парламенцкіх выбарах 2012 Аляксей Паўлоўскі

Прэтэндэнт у кандыдаты на парламенцкіх выбарах 2012 Аляксей Паўлоўскі

Члены магілёўскай выбарчай камісіі прасілі жыхароў Завадской выбарчай акругі №3 адклікаць свае подпісы за прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксея Паўлоўскага. Пра гэта паведаміў сам Аляксей Паўлоўскі.

“Учора я сустрэў сваіх знаёмых, якія жывуць са мной у адным раёне, - гаворыць Аляксей, - і яны мне распавялі пра тое, што да іх прыходзілі члены камісіі спраўджваць подпісы, якія я падаў у гарадскую выбарчаю камісію. У размове з адным з жыхароў, які падпісаўся за мяне вявілася, што члены камісіі прасілі яго, каб ён адклікаў свой подпіс, але ён адмовіўся”.

Аляксей не ведае, колькі яшчэ было такіх выпадкаў, але паспрабуе абыйсці жыхароў некаторых дамоў, каб высветліць гэта.

“Гарадская выбарчая камісія, - гаворыць кандыдат у кандыдаты ў дэпутаты Аляксей Паўлоўскі, - мае на мяне зуб. Гэта звязана з тым, што я напісаў ім тры скаргі ў сувязі з правядзеннем выбарчай кампаніі”.

Скаргі былі пададзены з нагоды таго, што пры падачы дакументаў у гарадскую выбарчаю камісію прэтэндэнт у кандыдаты не быў праінфармаваны аб некаторых змяненнях у Выбарчым кодэксе, што прывяло да таго, што Аляксей пры падачы сваіх падпісных лістоў не паставіў на іх уласнаручны подпіс. Другая скарга была пададзена з нагоды таго, што члены гэтай выбарчай камісіі не жадалі вярнуць яму пакет дакументаў, якія ён падаў на рэгістрацыю, у тым ліку, каб выправіць памылку. Трэцяя скарга была адносна таго, што ў выбарчаю акругу, па якой збіраецца балатавацца А. Паўлоўскі, не быў уключаны шэраг дамоў, якія традыцыйна знаходзяцца на акрузе.

Аляксей Паўлоўскі вельмі нізка ацэньвае свае шанцы быць зарэгістраваным у якасці кандыдата ў дэпутаты ў гарсавет.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства