Гародня: Зафіксаваны першы ціск на студэнтаў
https://spring96.org./be/news/35291
2010
2010-09-21T08:19:45+0300
2010-09-21T08:19:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/garodnia-univer.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Не паспелі абвесціць прэзідэнцкія выбары, як у Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачаўся адміністрацыйны ціск на студэнтаў.
Дэканы факультэтаў навучальнай установы, рэктарам якой з’яўляецца Яўген Роўба, атрымалі распараджэнне інструктаваць студэнтаў наконт “правільных паводзін” падчас будучай выбарчай кампаніі. Цяпер дэканы ходзяць па студэнцкіх групах сваіх факультэтаў і катэгарычна папярэджваюць навучэнцаў пра тое, каб яны не бралі ўдзелу ні ў якіх падпісных кампаніях.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”