viasna on patreon

Ініцыятыўная група створана на ўсялякі выпадак?

2010 2010-09-23T09:44:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bereza.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Партыі БНФ з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша вырашыў збіраць подпісы за Аляксандра Лукашэнку.

Аб сваім жаданні ён загадзя паведаміў у Бярозаўскі райвыканкам, але атрымаў адмоўны адказ. Яму паведамілі, што спіс ініцыятыўнай групы ўжо складзены і накіраваны ў вобласць.
Каб здзейсніць сваё жаданне наконт сяброўства ў ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнкі, актывіст збіраецца звярнуцца ў арганізацыйны аддзел Брэсцкага аблвыканкама. Менавіта ў гэты орган, па словах кіраўніка бярозаўскай групы, карэспандэнткі мясцовай газеты “Маяк”, Разаліі Карпеш, былі накіраваныя спісы.

Да таго ж актывіст спытаў начальніка ідэалагічнага аддзела Бярозаўскага райвыканкама Геннадзя Курыловіча, чаму так паспяшаліся з ініцыятыўнай групай, калі Лукашэнка яшчэ нават не аб’явіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у выбарах. Апошні адказаў наступным чынам: “У пятніцу падасць Лукашэнка заяву – група створана, не падасць – група распадзецца. Вось і Раманчук толькі зараз аб’явіў, што будзе рэгістравацца, а групу стварыў даўно”.

Па словах Сахарушы, на яго рэпліку, што Раманчук аб’явіў пра намер балатавацца яшчэ паўгады таму, чыноўнік не звярнуў увагі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства