Барысаў: Выбаршчыкі дэлегавалі прадстаўніка ў тэрытарыяльную выбарчую камісію
https://spring96.org./be/news/35411
2010
2010-09-24T12:30:04+0300
2010-09-24T12:30:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Больш за дзесятак жыхароў Барысава паставілі свае подпісы пад заявай аб вылучэнні юрыста унітарнага прадпрыемства «Букас медыя-цэнтр» Алега Мацкевіча ў склад Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
Трэба адзначыць, што «Букас медыя-цэнтр» з'яўляецца выдаўцом адзінай у рэгіёне незалежнай грамадска-палітычнай газеты «Барысаўскія навіны».
Сам Алег Мацкевіч ацэньвае свае шанцы на ўдзел у працы тэрытарыяльнай камісіі як малаверагодныя. На мінулых, парламенцкіх, выбарах заява аб вылучэнні яго ў склад тэрытарыяльнай камісіі была пакінута без станоўчага адказу.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»