Полацк: Тры пікеты ў нядзелю
https://spring96.org./be/news/36132
2010
2010-10-11T10:50:56+0300
2010-10-11T10:50:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/polack-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тры пікеты па зборы подпісаў прайшлі ў нядзелю 10 кастрычніка ў Полацку. Пікеты былі выстаўлены ініцыятыўнымі групамі Алеся Міхалевіча, Рыгора Кастусева і Андрэя Саннікава.
Збор подпісаў праходзіў у адным з самых людных месцаў Полацка – каля Дома гандлю і калгаснага рынка. Людзі дастаткова часта падпісваліся за ўсіх трох патэнцыйных кандыдатаў – “няхай паспрабуюць, можа ў каго атрымаецца”. Некаторыя хадзілі дадому за пашпартамі ці пыталіся ў пікетоўшчыкаў, калі яны будуць стаяць тут наступны раз.
Пікеты доўжыліся каля чатырох гадзін. Па словах сябраў ініцыятыўных групаў, ім удалося сабраць за гэты час больш за 100 подпісаў за сваіх кандыдатаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”