Маладэчна: Пікет у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі не карыстаўся папулярнасцю
У нядзелю 10 кастрычніка ў Маладэчне з’явіўся першы пікет за Аляксандра Лукашэнку.
Месца для пікету было вельмі ўдалым – на пляцоўцы каля крамы “Суседзі”. Побач – вялізны гандлёвы цэнтр, пешаходная дарога на Рэчавы рынак, таму нядзельным ранкам, падчас пікету, натоўпы людзей праходзілі міма. Але менавіта праходзілі міма - жадаючых падпісацца за спадара Лукашэнку не было відаць, нягледзячы на тое, што месца для здачы подпісаў было абсталявана камфортна: побач з плакатам, у атачэнні сцягоў “Белай Русі” і БРСМ, стаялі стол і крэсла.
Удзельнікі пікету паводзілі сябе вельмі сціпла: амаль увесь час стаялі спінамі да мінакоў і размаўлялі паміж сабой. Калі яны ўбачылі, што іх фатаграфуюць, то пачалі адварочвацца і апускаць галовы.
Гэты пікет яўна саступаў па папулярнасці пікету за вылучэнца ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які праходзіў у той самы час, але каля Калгаснага рынку.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”